Дні духоўных сустрэч для дзяўчат пройдуць у Наваполацку |
| Друк | |
Анонсы
|
22.10.2014 15:56 |
7–8 лістапада ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку (Віцебская дыяцэзія) адбудуцца дні духоўных сустрэч для дзяўчат «Малітва — мая асабістая сустрэча з Каралём».
Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты ва ўзросце ад 17 гадоў, якія хочуць глыбей перажыць спатканне з Езусам у цішыні і адкрыць Яго невымоўную любоў.
У межах сустрэчы запланавана супольная і індывідуальная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, прагляд фільма і шмат іншага.
Просьба паведаміць аб удзеле да 2 лістапада.
Кантактны тэлефон:
+375 29 812 26 24 (МТС) с. Магдалена (AG)
|