150 гадоў з моманту асвячэння касцёла адзначаць на Залатой Горцы ў Мінску |
| Друк | |
Анонсы
|
11.11.2014 10:16 |
15 лістапада ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца святкаванне 150-годдзя асвячэння парафіяльнага касцёла.
У гэты дзень у касцёле пройдзе гістарычная канферэнцыя на тэму «Залатагорская святыня», а святую Імшу з нагоды 150-гадовага юбілею святыні ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Праграма:
- 10.00 — малітва ўдзячнасці з нагоды 150-годдзя з дня асвячэння
- 10.30 — гістарычная канферэнцыя «Залатагорская святыня»
- 11.00 — прэзентацыя памятнага альбома «Залатагорская святыня»
- 11.20 — выступленне Залатагорскага хора
- 12.00 — урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Урачыстасць пройдзе па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44а (касцёл на Залатой Горцы). Кс. Юрый Санько
|