150 гадоў з моманту асвячэння касцёла адзначаць на Залатой Горцы ў Мінску | Друк |
Анонсы
11.11.2014 10:16

15 лістапада ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца святкаванне 150-годдзя асвячэння парафіяльнага касцёла.

У гэты дзень у касцёле пройдзе гістарычная канферэнцыя на тэму «Залатагорская святыня», а святую Імшу з нагоды 150-гадовага юбілею святыні ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Праграма:

  • 10.00 — малітва ўдзячнасці з нагоды 150-годдзя з дня асвячэння
  • 10.30 — гістарычная канферэнцыя «Залатагорская святыня»
  • 11.00 — прэзентацыя памятнага альбома «Залатагорская святыня»
  • 11.20 — выступленне Залатагорскага хора
  • 12.00 — урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

Урачыстасць пройдзе па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 44а (касцёл на Залатой Горцы).

Кс. Юрый Санько

 
© 2003-2024 Catholic.by