Тэатральны вечар імправізацый пройдзе ў мінскім араторыі св. Яна Боско | Друк |
Анонсы
13.11.2014 12:01

21 лістапада ў салезіянскім араторыі св. Яна Боско ў Мінску пройдзе тэатральны вечар імправізацый «Бойка гарадоў». Прыняць удзел у ёй зможа кожны, хто збярэ сваю каманду з сямі чалавек.

У праграме прадугледжаны вясёлыя саркастычныя нумары, пародыі, пантамімы, і шмат іншых цікавых і забаўляльных рэчаў. Святы Ян Боско заўсёды паўтараў: «Сумны святы — ніякі святы», таму моладзь мінскага араторыя хоча дзяліцца сваімі талентамі, ідэямі і проста ўсмешкай.

Вечарына распачнецца ў 19.10 у араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка) па адрасе: вул. Пляханава, 28-1.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by