Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае катэхетаў на курсы «Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне» (Мк 10, 14), якія адбудуцца 29 лістапада.
Курсы будуць праходзіць у актавай зале касцёла свв. Сымона і Алены ў Мінску. Яны распачнуцца ў 9.00 і скончацца святой Імшой у 17.00.