План аплатковых сустрэч для духавенства Беларусі | Друк |
Анонсы
27.11.2014 14:32

Перад Божым Нараджэннем адбудуцца аплатковыя сустрэчы святароў чатырох дыяцэзій Беларусі.

 


 

Пінская дыяцэзія

  • 11 снежня — святая Імша з удзяленнем прэзбітэрскага пасвячэння дыякану Юрыю Пракапюку ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску (пачатак у 12.00). Пасля Імшы пройдзе аплатковая сустрэча для духавенства.

Віцебская дыяцэзія

  • 16 снежня — аплатковая сустрэча для духавенства дыяцэзіі ў парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку (пачатак у 11.00)

Гродзенская дыяцэзія

  • 18 снежня — аплатковая сустрэча ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе (пачатак у 11.00)
  • 19 снежня — аплатковая сустрэча ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (пачатак у 11.00)
  • 5 студзеня 2015 г. — аплатковая сустрэча для сясцёр законных Гродзенскай дыяцэзіі ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі) у Гродне (пачатак у 11.00)

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

  • 22 снежня — аплатковая сустрэча ў мінскай архікатэдры (пачатак у 11.00)
  • 30 снежня — святая Імша і аплатковая сустрэча ў касцёле св. Сымона і св. Алены з усімі святарамі, якія нясуць душпастырскае служэнне ў Мінску (пачатак у 12.00)
    (AG), (IL)
 
© 2003-2025 Catholic.by