Міністранты Віцебскай дыяцэзіі сыграюць у турніры па міні-футболе на кубак біскупа Алега Буткевіча | Друк |
Анонсы
26.11.2014 16:06

29 лістапада ў Паставах пройдзе турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Віцебскай дыяцэзіі на кубак віцебскага ардынарыя біскупа Алега Буткевіча.

Распачнецца турнір святой Імшой у 10.00, якую будзе цэлебраваць іерарх. Потым каманды з Паставаў, Глыбокага, Мёраў і Варапаева сыграюць на спецыяльнай спартыўнай пляцоўцы каля будынка пастаўскай святыні.

Як праінфармаваў рэдакцыю catholic.by кс. Аляксандр Грыцкевіч, чакаецца, што ў спаборніцтвах прыме ўдзел каля 10 каманд.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by