Адвэнтавая сустрэча моладзі пройдзе ў Магілёве | Друк |
Анонсы
28.11.2014 15:36

«Малітва і навяртанне» — пад такім дэвізам 6 снежня пройдзе адвэнтавая сустрэча моладзі ў парафіі Св. Антонія ў Магілёве. Моладзь будзе вучыцца больш плённа перажываць гэты літургічны перыяд, каб больш дасканала падрыхтавацца да паўторнага прыйсця Хрыста і святаў Божага Нараджэння.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Праграма:

14.30 – 15.00 — сустрэча і рэгістрацыя ўдзельнікаў
15.00 — прывітанне, пачатак сустрэчы, Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.15 — канферэнцыя
16.00 – 16.30 — перапынак, кава/гарбата
16.30 — круглы стол «Дыялог са святарамі»
17.30 — магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, падрыхтоўка да святой Імшы
18.00 — святая Імша
19.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва ў духу Тэзэ
20.00 — благаслаўленне на заканчэнне

Па ўсіх пытаннях звяртацца да адказных:


а. Віталій Чабатар CMF +375 29 849 80 83
кс. Павел Беразун +375 33 644 1 644

Паводле сайта Магілёўскага дэканату

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by