6 снежня ў гродзенскай катэдры пройдуць дыяканскія пасвячэнні | Друк |
Анонсы
01.12.2014 10:18

Шасцёра навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прымуць дыяканскія пасвячэнні з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча 6 снежня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.

Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін. Дыяканскія пасвячэнні прымуць наступныя навучэнцы семінарыі ў Гродне: Андрэй Белаблоцкі, Павел Скуба, Дзмітрый Папянюк, Часлаў Ладыка, Ян Варанецкі і Віталь Петкевіч.

30 снежня кандыдаты на прыняцце пасвячэнняў распачынаюць тыднёвыя рэкалекцыі, якія адбудуцца ў Шчучыне.

Паводле grodnensis.by

 
© 2003-2025 Catholic.by