Санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе запрашае на свята ў дзень св. Мікалая |
| Друк | |
Анонсы
|
02.12.2014 10:34 |
6 снежня, у дзень святога Мікалая, санктуарый Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе запрашае на духоўна-забаўляльную праграму дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця і іх бацькоў.
Сустрэча распачнецца ў 11.00 у будынку былога хлебзавода.
У праграме — сустрэча са святаром, канцэрт, гульні, абед. Парафіян просяць далучыцца да дабрачыннай акцыі і ахвяраваць да гэтага дня цукеркі і розныя пачастункі. Падрабязнасці на сайце санктуарыя>>> (AG)
|