Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віталія Стрыгі пройдзе ў мінскай архікатэдры 6 снежня |
| Друк | |
Анонсы
|
03.12.2014 11:07 |
6 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Віталію Стрыгу.
Святая Імша распачнецца ў 12.00.
Дыякан Віталій Стрыга паходзіць з парафіі Святога Казіміра ў Стоўбцах. Літургічна-душпастырскую практыку праходзіў у парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве. (IL)
|