14 снежня — 25-годдзе служэння кармэлітаў босых у Нарачы | Друк |
Анонсы
04.12.2014 14:49

Урачыстая святая Імша падзякі за 25 гадоў служэння айцоў кармэлітаў у парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудзецца 14 снежня.

Імша распачнецца ў 10.30.

14 снежня 1989 года ў Нарач прыехаў першы кармэліт з Польшчы а. Аўгусцін Квяткоўскі OCD. У той жа дзень у нарачанскім касцёле святар адправіў святую Імшу. Да таго часу парафія не мела пробашча, і толькі па нядзелях і святах у Нарач прыязджаў кс. Люцыян Паўлік з Задарожжа.

З прыездам айцоў кармэлітаў пачалася новая старонка ў жыцці нарачанскай парафіі. 14 снежня вернікі збяруцца на супольную малітву праслаўлення і падзякі за адраджэнне веры і духоўнасці не толькі ў Нарачы, але і ва ўсёй краіне. Нарачанская моладзь рыхтуецца да правядзення акцыі «Паштоўка падзякі», падчас якой маладыя нарачанцы дашлюць віншавальную паштоўку-падзяку кожнаму кармэліту, які калісьці служыў у Нарачы.

Моладзі правядзенне гэтай акцыі дасць добрую магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй роднай парафіі.

www.naracz.na.by

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by