У Мядзелі пройдзе ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя аднаўлення дзейнасці касцёла і парафіі | | Друк | |
Анонсы |
23.12.2014 11:25 |
Святую Імшу а 11-й гадзіне ў мядзельскім касцёле ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас урачыстасці ўдзельнікі будуць дзякаваць Богу за дар вяртання святыні, аднаўлення дзейнасці парафіі, а таксама маліцца за ўсіх святароў, што служылі ў парафіі, а таксама за тых, дзякуючы каму касцёл нанова быў адчынены і адноўлены. Прыняць удзел у супольным святкаванні запрашаюцца ўсе жадаючыя. А. Павел Леліто OCD |