Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае на вечар «з анёламі пра анёлаў» | Друк |
Анонсы
14.01.2015 14:57

«Вечар з анёламі пра анёлаў» пад кіраўніцтвам Яны Андрушчышынай пройдзе ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах.

Сустрэча, якая пройдзе 24 студзеня, распачнецца ў 20.00.

У жыцці мы часта сустракаемся з анёламі. Прыгожыя выявы «стварэнняў з крыламі» сустракаюцца на кожным кроку. Гэта невычарпальная тэма для мастакоў і пісьменнікаў. У малітве мы звяртаемся да анёла-ахоўніка, анёламі называем добрых людзей. Але што вядома пра анёлаў насамрэч? Пошуку адказаў на гэтыя пытанні і будзе прысвечаны вечар у Катэхетычным каледжы.

Адрас: 225411 Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.

Тэлефоны: +375 (0163) 57 93 14, +375 29 513 57 92

Марына Пашкевіч

 
© 2003-2025 Catholic.by