Распачынаюцца святкаванні 25-гадовага юбілею гродзенскай духоўнай семінарыі |
| Друк | |
Анонсы
|
15.01.2015 16:31 |
16 лютага распачынаюцца святкаванні 25-гадовага юбілею Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На юбілей запрашаюцца ўсе святары, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
У юбілейнай сустрэчы прыме ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 1 верасня 1990 года паклікаў да існавання гэтую навучальную ўстанову. Падчас сустрэчы арцыбіскуп скіруе слова да навучэнцаў і святароў семінарыі, а на святой Імшы прамовіць гамілію.
Падчас Эўхарыстыі прысутныя духоўныя асобы будуць дзякаваць Пану Богу за 25-годдзе існавання семінарыі і 25 гадоў пастырскага служэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Пачатак сустрэчы запланаваны на 10.00, святая Імша ў капліцы семінарыі — на 12.00. (AYU)
|