Супольнасць Emmanuel арганізуе рэкалекцыi для моладзi ў Баранавічах |
| Друк | |
Анонсы
|
20.01.2015 11:05 |
23-25 студзеня ў Баранавiчах адбудуцца рэкалекцыi для моладзi, арганізаваныя супольнасцю Emmanuel.
Рэкалекцыi пройдуць у Беларусi ў другi раз. Пачатак 23 студзеня ў 18.00.
Супольнасць Emmanuel была арганізавана ў 1976 годзе французам П'ерам Гусарам. На дадзены момант яна налічвае больш за 10 тысяч членаў у 64 краінах свету. Галоўныя харызматы супольнасці - адарацыя, евангелізацыя, спачуванне.
Удзельнiкi рэкалекцый змогуць пазнаёміцца блiжэй з жыццём супольнасцi і пачуць сведчаннi, а таксама падзяліцца сваiм досведам i паразважаць над паклiканнем мужчыны i жанчыны.
Запiс да 21 студзеня ўключна па тэлефоне:
+375 44 762 26 60
Ганна Лiцкевiч
|