1 лютага ў сталіцы пройдзе экскурсія «Мінск – горад пад аховай Маці Божай» |
| Друк | |
Анонсы
|
29.01.2015 15:53 |
1 лютага каля статуі св. Арханёла Міхаіла, што знаходзіцца каля касцёла св. Сымона і св. Алены ў Мінску, распачнецца экскурсія «Мінск – горад пад аховай Маці Божай». На экскурсію, якая распачнецца ў 13.00, запрашаюцца ўсе ахвотныя і зацікаўленыя ў гісторыі сталіцы.
Удзельнікі змогуць даведацца цікавыя факты пра Чырвоны касцёл і пра Пішчылаўскі замак, паслухаць пра езуіцкі калегіум і герб горада Мінска. Працягласць — 2,5 гадзіны. Эксурсія бясплатная.
Экскурсію праводзіць гісторык Павел Дзюсекаў у межах курсаў «Ды-джэяў Адраджэння» .
Кацярына Парыжаская
|