|
У мінскім араторыі адбудзецца сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў |
| Друк | |
|
Анонсы
|
|
14.02.2015 14:21 |
|
21-22 лютага ў араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску (Серабранка, вул. Пляханава, 28/1) адбудзецца сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў. Запрашаюцца юнакі ад 15 гадоў, якія разважаюць аб святарскім і манаскім пакліканні.
Удзельнікі змогуць даведацца больш на тэму паклікання, яго распазнання, а таксама зблізку прыгледзецца да салезіянскага стылю рэалізацыі Божай волі.
Пачатак 21 лютага а 15-й гадзіне, заканчэнне 22 лютага пасля абеду. Удзельнікам неабходна мець з сабой спальнік.
Адказны - кс. Іван Огар SDB, тэл. +375 29 691 02 22
Паводле www.sdb.by (AG)
|