У гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для моладзі |
| Друк | |
Анонсы
|
20.02.2015 16:25 |
З 5 па 7 сакавіка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі для моладзі, якая вучыцца або працуе. Рэкалекцыі правядзе кс. Мікалай Ціхановіч.
Праграма рэкалекцый:
5 сакавіка
- 19.15 – святая Імша з навукай (касцёл)
- 20.30 – духоўная канферэнцыя і знаёмства з рэкалекцыяністам (адказы на пытанні) (зала кляштара сясцёр назарэтанак)
6 сакавіка
- 19.15 – святая Імша з навукай
- 20.30 – адарацыя з разважаннем Крыжовага шляху (рахунак сумлення) і сакрамэнт пакаяння
7 сакавіка
- 19.15 – святая Імша з навукай
- 20.30 – акт прысвячэння Хрысту і абранне Хрыста нашым Панам
Пасля ў зале пад касцёлам сяброўская сустрэча. Магчымасць асабістай размовы з рэкалекцыяністам.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя. (AG)
|