«У пустыню з Езусам...»: сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць на дні цішыні |
| Друк | |
Анонсы
|
25.02.2015 10:59 |
Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на велікапосныя дні цішыні пад назвай «У пустыню з Езусам...», якія пройдуць 6-8 сакавіка ў кляштары сясцёр у Гудагаі. Дні цішыні распачнуцца ў пятніцу каля 21.00.
Пра свой удзел просьба паведаміць па тэлефоне: +375 29 884 39 67.
Гудагай — памежная тэрыторыя, таму тым, хто едзе цягніком, варта своечасова паклапаціцца аб даведцы, якая дазваляе ўезд на памежную тэрыторыю. Удзельнікам з сабою трэба мець:
- Святое Пісанне
- зменны абутак
- спальны мяшок і карымат
- цёплыя рэчы пры неабходнасці.
(IL)
|