У Гомелі пройдзе велікапосная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі | | Друк | |
Анонсы |
25.02.2015 13:48 |
Пра гэта паведамляе сайт гомельскай парафіі. Дзясяткі маладых католікаў з Гомельшчыны і Брэстчыны збяруцца разам, каб з малітвай, духоўнымі практыкаваннямі, канферэнцыямі, песнямі і сцэнкамі рыхтавацца да Вялікадня. На сустрэчу прыедзе кс. Павел Ярашэвіч, адказны за працу з моладдзю ў Пінскай дыяцэзіі. Праграму сустрэчы рыхтуюць гомельскія парафіяне, яна будзе апублікавана пазней. (MV) |