Велікапосныя рэкалекцыі онлайн |
| Друк | |
Анонсы
|
02.03.2015 14:52 |
Для вернікаў, якія з-за хваробы ці па іншых сур’ёзных прычынах не могуць прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях у сваіх парафіях, партал Catholic.by прапануе прамыя трансляцыі рэкалекцый з мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ.
r Рэкалекцыі будзе праводзіць кс. Андрэй Рылка - дырэктар Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах, канцлер курыі Пінскай дыяцэзіі..
Расклад:
- 6 сакавіка (пятніца), 19.00 – Крыжовы шлях, рэкалекцыйная навука, набажэнства
- 7 сакавіка (субота), 19.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
- 8 сакавіка (нядзеля), 12.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
Трансляцыі можна будзе глядзець на партале Catholic.by, сайце парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ jan.by ці на канале UStream.
|