Парафія ў Нарачы рыхтуецца да 500-годдзя святой Тэрэзы Авільскай |
| Друк | |
Анонсы
|
10.03.2015 10:26 |
Парафія Св. Андрэя, апостала, у в. Нарач рыхтуецца адзначыць 500-годдзе святой Тэрэзы Авільскай, якое прыпадае на 28 сакавіка 2015 г. 28 сакавіка, у дзень нараджэння вялікай іспанскай містычкі, у
нарачанскім касцёле адбудзецца святая Імша ў гонар св. Тэрэзы
Авільскай з гаміліяй пра жыццё і дзейнасць рэфарматаркі Ордэна
кармэлітаў.
Падрыхтоўка да гэтай урачыстасці ў парафіі пачалася ўжо ў мінулым годзе, калі для моладзі былі праведзены спецыяльныя катэхезы і дэканальны конкурс ведаў пра жыццё і навучанне святой Тэрэзы «Дастаткова толькі Бога».
Зараз у праграме падрыхтоўкі да ўрачыстасці запланаваны катэхезы і конкурс малюнкаў «Я хачу ўбачыць Бога!» для дзяцей парафіі. Для моладзі парафіі плануецца правесці конкурс біблійных ведаў, які будзе прымеркаваны да 500-годдзя з дня нараджэння святой.
Паводле naracz.na.by (AG)
|