У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі па распазнанні паклікання | Друк |
Анонсы
14.03.2015 14:27

27-29 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання. На рэкалекцыі запрашаюцца хлопцы ад 14 гадоў.

Падчас рэкалекцый будзе магчымасць паразмаўляць з духоўнымі айцамі, семінарыстамі, пабыць у цішыні, паглыбіць свае рэлігійныя веды.

Аб удзеле трэба паведаміць да 22 сакавіка.

Адказны за рэкалекцыі - кс. Валерый Быкоўскі, духоўны айцец семінарыі ў Гродне.

Тэлефон для запісу:


8 015 2 77 02 34

Падчас рэкалекцый запланаваны ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі Гродна, які адбудзецца вечарам 28 сакавіка. 29 сакавіка маладыя людзі, сабраныя на рэкалекцыях, запрашаюцца на ўрачыстасці Пальмовай нядзелі з удзелам біскупа Гродзенскага і моладзі дыяцэзіі.

(JM)

 
© 2003-2025 Catholic.by