Моладзь Гродна запрашаецца на святую Імшу і працэсію ў Пальмовую нядзелю |
| Друк | |
Анонсы
|
29.03.2015 01:01 |
29 сакавіка ў Гродне адбудзецца працэсія і святая Імша для моладзі. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае маладых вернікаў супольна перажыць Пальмовую нядзелю.
Імша адбудзецца ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў 14.00. Перад гэтым, у 13.00, на ўзгорку перад гродзенскім касцёлам Узвышэння Святога Крыжа будуць асвечаны пальмы і галінкі вярбы, з якімі затым вернікі пройдуць у працэсіі да катэдральнага касцёла.
«Запрашаю да ўдзелу душпастыраў моладзі і маладых людзей, якія вучацца ў школах і навучальных установах, працуюць у розных месцах працы», — адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч і заахвочвае моладзь «паказаць сваім аднагодкам, што вам добра быць разам пры Хрысце». (AG)
|