Тэатралізаваны Крыжовы шлях пройдзе па вуліцах Баранавічаў | Друк |
Анонсы
19.03.2015 14:33

22 сакавіка, у пятую нядзелю Вялікага посту, па вуліцах Баранавічаў пройдзе Крыжовы шлях. Ён будзе мець тэатралізаваны характар.

Гэтае велічнае і прыгожае набажэнства распачнецца ў 18.00 каля касцёла Узвышэння Святога Крыжа.
 
Такі Крыжовы шлях будзе праводзіцца ўжо ў другі раз. На яго збяруцца ўсе вернікі горада. Да ўдзелу запрашаюцца таксама ўсе жадаючыя.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by