Нарачанская парафія рыхтуецца адзначыць 10-ю гадавіну з дня смерці св. Яна Паўла ІІ | Друк |
Анонсы
29.03.2015 20:57

Вернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць 10-ю гадавіну з дня смерці святога Яна Паўла ІІ, якая прыпадае на Вялікі чацвер, 2 красавіка.

У гэты дзень у парафіі будзе праведзены Крыжовы шлях і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, складзеныя паводле навучання Вялікага Папы,  а таксама арганізавана фотавыстава “Як Лёлек стаў вялікім чалавекам”.

12 красавіка, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца працэсія і малітва ля помніка святога.

Паводле naracz.na.by

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by