«Ноч канфесіяналаў» пройдзе ў Мінску | | Друк | |
Анонсы |
31.03.2015 17:02 |
«Ёсць людзі, якія па розных прычынах яшчэ не паспелі паўдзельнічаць у велікапосных рэкалекцыях, паспавядацца. Такая акцыя дапаможа ім духоўна падрыхтавацца да перажывання велікодных святаў», — адзначыў пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь. Ідэя «адчыненых канфесіяналаў» нарадзілася ў 2007 г. у Чыкага. Тады з сакрамэнту пакаяння скарысталі 2500 чалавек. Паступова ініцыятыва вечаровай споведзі (т. зв. «Ноч канфесіяналаў») знайшла свой працяг і ў іншых краінах. У Мінску акцыя праводзіцца ўжо ў чацвёрты раз.
|