XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Смаргоні | Друк |
Анонсы
24.04.2015 00:19

На XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 1-3 мая ў Смаргоні, запрашаюцца ўсе жадаючыя хлопцы і дзяўчаты.

Сустрэча будзе адбывацца пры парафіі Св. Міхала Арханёла.

Cёлетнія Дыяцэзіяльныя дні моладзі будуць прысвечаны словам благаслаўленняў Езуса «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5,8).


«Няхай гэта будзе для вас час сумеснай радасці ў Хрысце і адкрыцця ў сабе дару чыстага сэрца», — заклікае моладзь, якая збіраецца паўдзельнічаць, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Каб даведацца больш падрабязнасцяў пра сустрэчу, арганізатары просяць звяртацца да мясцовых пробашчаў.

Праграма сустрэчы:

1 мая

  • 15.00 — Рэгістрацыя
  • 17.30 — Прывітанне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 18.00 — Святая Імша
  • 19.00 — Канцэрт праслаўлення (гурт LAUDANS)
  • 20.00 — Вячэра
  • 20.40 — Канферэнцыя «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8)
  • 21.10 — Радасны вечар і забавы
  • 22.45 — Благаслаўленне на адпачынак

2 мая

  • 9.00 — Ранішнія малітвы
  • 9.30 — Катэхеза ў катэхезах: «Дар чысціні ў жыцці: І — кансэкраванай Богу асобы; II — святара; III — сужэнцаў; IV — нарачоных; V — юнака; VI — дзяўчыны».
  • 10.30 — Вынікі катэхез
  • 11.30 — Святая Імша
  • 13.00 — Абед
  • 15.00 — Прэзентацыя моладзевых груп
  • 17.00 — Канцэрт (гурты AVE і OPEN)
  • 18.00 — Вячэра
  • 19.30 — Эўхарыстычная адарацыя (праект «РЫБЫ») і сакрамэнт пакаяння
  • 20.30 — Пасвячэнне ў «Рух чыстых сэрцаў»
  • 21.10 — Канцэрт (гурт CROSSWAY)
  • 22.45 — Благаслаўленне на адпачынак

3 мая

  • 9.30 — Святая Імша
  • 10.30 — Канцэрт (гурт «Міласць»), заканчэнне і благаслаўленне


Умовы ўдзелу:

  • узрост ад 15 гадоў
  • рэлігійныя намеры
  • адказны за групу
  • спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт)
  • сродкі гігіены і рэкамендаваныя лекі
  • кубак, лыжка і міска

Падчас удзелу ў сустрэчы 2 мая можна будзе зрабіць прэзентацыю групы (максімальны час — 5 хвілін). Форма прэзентацыі — сведчанне на тэму «Дар чыстага сэрца».

Паведаміць аб удзеле групы патрэбна да 27 красавіка:

  • у Гродне: кс. Антоній Грэмза (8015 274 00 73 , маб. тэл.: 8029 632 43 73)
  • у Лідзе: кс. Уладзіслаў Сурвіла (маб. тэл.: 8029 867 55 16)
  • у Смаргоні: кс. Станіслаў Краўчанка (маб. тэл.: 8029 167 92 89)


Прыезд і ад’езд: уласным транспартам, аўтобусамі ці цягніком.

Інфармацыя для тых, хто прыязджае цягніком «Гродна-Смаргонь»; «Смаргонь – Гродна»

Плануецца асобны цягнік удзельнікаў ДДМ у Смаргонь.

У сувязі з гэтым патрэбна абавязкова загадзя паведаміць арганізатарам аб дакладнай колькасці пасажыраў падчас заяўкі групы.

  • 1 мая цягнік «Гродна-Смаргонь» адпраўляецца з чыгуначнага вакзала ў Гродне ў 8.21.

Расклад прыпынкаў цягніка ў розных мясцовасцях арганізатары пададуць асобна падчас заяўкі кожнай парафіяльнай групы.

  • 3 мая цягнік «Смаргонь-Гродна» адпраўляецца з чыгуначнага вакзала ў Смаргоні ў 15.12.


 
© 2003-2024 Catholic.by