Вернікі Гродна ў пятую гадавіну катастрофы пад Смаленскам памоляцца за яе ахвяр | Друк |
Анонсы
08.04.2015 16:43

10 красавіка прыпадае пятая гадавіна авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў амаль увесь дзейсны ўрад Рэспублікі Польшча на чале з прэзідэнтам краіны Лэхам Качынскім, духоўныя і свецкія дзеячы краіны — усяго 96 чалавек.

У гэты дзень вернікі Гродна будуць маліцца за ўсіх ахвяр катастрофы.

У гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі касцёл) у 19.00 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх загінуўшых.

Вернікі, а асабліва дзеці і моладзь парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) будуць у гэты дзень маліцца аб вечным жыцці для а. Юзафа Ёнца SchP, заснавальніка міжнароднай парафіяды дзяцей і моладзі, якая кожны год адбываецца ў Варшаве. Пачатак Імшы ў 19.00.

Айцец Юзаф Ёнец быў ініцыятарам заснавання парафіяднага руху ў Беларусі. У 2009 г. у гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўрачыстае адкрыццё І Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якую здзейсніў гэты душпастыр. Дзякуючы а. Ёнцу штогод у Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве, дзе збіраюцца тысячы дзяцей і моладзі з усёй Еўропы, могуць удзельнічаць дзеці і моладзь нашай краіны.

(JM)

 
© 2003-2025 Catholic.by