У Мінску пройдзе дабрачынны канцэрт «Дапаможам дзецям» |
| Друк | |
Анонсы
|
09.04.2015 18:22 |
Дабрачынны канцэрт «Дапаможам дзецям», прымеркаваны да святкавання Вялікадня, адбудзецца 12 красавіка ў 19.00 у касцёле Свв. Сымона і Алены.
На канцэрт запрошаны хор з Гродзенскай дыяцэзіі «Cantate Domino». Ахвяраваныя сродкі ад канцэрту будуць накіраваны на стварэнне рэабілітацыйнага пакою для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі ў в. Ляскоўка (Бараўляны).
Гэту акцыю ладзіць дабравольная арганізацыя Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Праграма:
- 19.00 — Урачыстая Імша, агульная малітва за хворых дзяцей
- 20.00 — Прывітальнае слова арганізатараў
- 20.10 — выступленне хора «Cantatedomino»
- 20.50 — Заканчэнне мерапрыемства
|