У мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены пройдзе канцэрт памяці Алы Невяровіч |
| Друк | |
Анонсы
|
19.04.2015 15:36 |
21 красавіка ў мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца канцэрт памяці Алы Невяровіч да 50-годдзя з дня яе нараджэння.
Канцэрт пачнецца ў 19.30 пасля святой Імшы на 19.00.
Канцэрт уключае:
Тамара Рэмез (сапрана) Віктар Кісцень (арган) Хор “Голас душы” Дырыжор – Алена Абрамовіч
Ала Невяровіч, пазаштатны фотакарэспандэнт партала catholic.by, парафіянка мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены, адышла ў вечнасць 27 чэрвеня 2014 г. (AG)
|