Адбудзецца пешая пілігрымка маці з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы |
| Друк | |
Анонсы
|
23.04.2015 10:17 |
Па традыцыі першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень маці. Ва ўсіх капліцах і касцёлах вернікі моляцца ў інтэнцыі памерлых і жывых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні. 3 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбудуцца ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.
У гэты дзень у санктуарый у Капцёўцы вырушыць пешая пілігрымка з Гродна, да ўдзелу ў якой асабліва запрошаны ўсе маці, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.
Праграма дыяцэзіяльнага Дня маці:
- 07.00 – святая Імша на распачацце пешай пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
- 08.00 – выхад пілігрымаў
- 12.00 – вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
- 12.00-13.00 – адпачынак і гарбата
- 13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 13.15 – канферэнцыя
- 14.00 – Крыжовы шлях
- 15.00 – святая Імша
- 16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна
У пілігрымку і на ўрачыстасці ўсіх сардэчна запрашае кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі.
(JM)
|