Працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска пройдзе 6 чэрвеня | Друк |
Анонсы
07.05.2015 10:03

Працэсія Божага Цела ў Віцебску адбудзецца 6 чэрвеня. Яна распачнецца ў 11 гадзін святой Імшой у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі горада пад гукі аркестра і спеваў у напрамку касцёла Святога Духа.

У парафіях свята будзе адзначацца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, а ў суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’едуцца ў Віцебск, каб прайсці ва эўхарыстычнай працэсіі. З года ў год эўхарыстычная працэсія ў Віцебску збірае ўсё больш вернікаў з усёй дыяцэзіі.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе святары, законныя браты і сёстры Віцебскай дыяцэзіі, а таксама вернікі, каб даць сведчанне сваёй веры для жыхароў краіны.

У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 4 чэрвеня.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by