Місія «Чыстае сэрца» ладзіць дабрачынны канцэрт у падтрымку хворых дзяцей |
| Друк | |
Анонсы
|
07.05.2015 15:09 |
Місія «Чыстае сэрца» запрашае ўсіх жадаючых на дабрачынны канцэрт дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей-сірот у падтрымку хворых дзяцей. Канцэрт адбудзецца 23 мая ў РДК Прафсаюзаў у Мінску. Пачатак у 13.00.
На сабраныя падчас канцэрта сродкі будуць зроблены падарункі ўсім дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ў анкацэнтры ў Бараўлянах. Перад канцэртам усе жадаючыя змогуць наведаць выставу прыкладной творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў (з 12.00). Падчас агляду экспазіцыі будуць таксама прадстаўлены шэсць майстар-класаў.
Канцэрт пройдзе ў межах «Фестывалю чыстых сэрцаў», прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Ужо чацвёрты год запар фестываль дае магчымасць рэалізавацца таленавітым, творчым асобам з інтэрнатных навучальных устаноў і разам з тым падарыць радасць анкалагічна хворым дзецям.
У гэтым годзе тэмы фестывалю — «Мы нашчадкі Перамогі» і «Год моладзі».
Кіраўніцтва РА Моладзевай Місіі «Чыстае сэрца»
|