Рух «Маці ў малітве» запрашае на канферэнцыю ў Баранавічы |
| Друк | |
Анонсы
|
11.05.2015 17:23 |
«Бог дзейнічае ў нашым жыцці» — тэма канферэнцыі малітоўнага руху «Маці ў малітве», якая адбудзецца ў Баранавічах 15-17 мая.
На канферэнцыі, якая прысвечана 20-годдзю існавання Міжнароднага руху «Маці ў малітве», будуць прысутныя не толькі яго ўдзельнікі з Беларусі, але і госці з Расіі.
З пытаннямі аб удзеле звяртацца па тэлефоне:
+375 29 684 14 16 Людміла Губіна
Праграма канферэнцыі:
15.05.2015
- 14.00-17.00 — рэгістрацыя
- 18.00 — cвятая Імша (касцёл св. Яна Паўла ІІ)
- 20.30 — наведванне музея Бібліі
16.05.2015
- 8.00 — ранішняя малітва
- 9.00 — сняданак
- 10.00 — разважанне над Божым словам
- 11.30 — святая Імша
- 13.00 — абед
- 14.00 — канферэнцыя «Бог дзейнічае ў нашым жыцці»
- 18.30 — вячэра
- 19.30 — маёвае набажэнства
17.05.2015
- 8.00 — святая Імша
- 9.30 — сняданак
- 10.30 — працяг канферэнцыі
- 13.30 — абед
- 14.30 — заканчэнне канферэнцыі
Даведка: Рух «Маці ў малітве» распаўсюджаны ва ўсім свеце. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне. У Беларусі рух існуе ўжо каля 15 гадоў. (AYU)
|