95-годдзе з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ адзначаць у Нарачы |
| Друк | |
Анонсы
|
14.05.2015 10:08 |
18 мая ў парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) будзе адзначацца 95-я гадавіна з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.
З гэтай нагоды перад вячэрняй святой Імшой моладзь парафіі правядзе адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту пад назвай «Выключная асоба нашых часоў», падчас якой будуць гучаць выказванні вядомых людзей пра Вялікага Папу.
Па традыцыі ў гэты дзень адбудзецца ўшанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ.
Таксама да 95-годдзя з дня нараджэння Вялікага Папы будзе падрыхтавана фотавыстава «Папа, які змяніў свет».
Паводле naracz.na.by (AG)
|