Мінская парафія Маці Божай Ружанцовай запрашае на адпустовую ўрачыстасць | Друк |
Анонсы
05.10.2015 17:40

7 кастрычніка ў 19.00 у мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (мкр-н Лошыца) адбудзецца ўрачыстая святая Імша, прымеркаваная да свята Маці Божай Ружанцовай. Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Пробашч кс. Генадзь Кухарэвіч, парафіяльная рада і ўсе парафіяне запрашаюць вернікаў Мінска і навакольных парафій прыняць удзел ва ўрачыстасці, атрымаць адпуст і разам памаліцца за будаўніцтва ў сталіцы Беларусі Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасці.   

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by