Адбудуцца юбілейныя ўрачыстасці 25-годдзя семінарыі ў Гродне | | Друк | |
Анонсы |
19.05.2015 10:02 |
Праграма
12.00 – святая Імша ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (пабернардынскі) 13.45 – абед 15.00 – асвячэнне і адкрыццё памятнай дошкі (зала імя св. Яна Паўла II)
Да ўдзелу ва ўрачыстасцях запрошаны святары-выпускнікі ВДС у Гродне. Духоўная семінарыя ў Гродне была заснавана 1 верасня 1990 года біскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Яна размясцілася ў мурах былога кляштара айцоў бэрнардынаў, пабудаванага ў XVII стагоддзі і злучанага з велічнай святыняй Адшукання Святога Крыжа. Заступнікамі семінарыі абраны Найсвяцейшая Панна Марыя Беззаганна Зачатая, святы Міхал Арханёл і святы Юда Тадэвуш, апостал. За гады існавання гродзенская семінарыя падрыхтавала больш за 200 святароў, якія вядуць душпастырскую дзейнасць у Беларусі, Украіне, Расіі і Казахстане.
(JM) |