Апостальскі Нунцый узначаліць адпустовую Імшу ў мінскай парафіі Божага Цела | Друк |
Анонсы
02.06.2015 17:32

Айцы кармэліты босыя і парафіяне мінскай парафіі Божага Цела сардэчна запрашаюць 4 чэрвеня на свята з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Адпустовую святую Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Пачатак Імшы ў 19.00. Падчас яе арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў.

Пасля Імшы адбудзецца эўхарыстычная працэсія вакол касцёла і традыцыйная малітва пры чатырох алтарах.   

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by