24 жніўня распачынаюцца рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі | Друк |
Анонсы
24.08.2015 11:45

24 распачынаюцца рэкалекцыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі. Духоўныя практыкаванні пройдуць у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Рэкалекцыі пачнуцца 24 жніўня ў 21.00 i завершацца 27 жніўня супольным абедам.

«Усім святарам, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, скіроўваю сардэчнае заахвочванне, каб прынялі ўдзел у рэкалекцыйных практыкаваннях, якія спрыяюць умацаванню нашага святарскага духу, і на іх перажыванне з сэрца благаслаўляю», - напісаў у спецыяльным паведамленні ардынарый дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч.

(JM)

 
© 2003-2025 Catholic.by