Пачаўся запіс у пешую пілігрымку Гродна–Тракелі |
| Друк | |
Анонсы
|
05.06.2015 16:56 |
6-10 ліпеня пройдзе XVII пешая пілігрымка Гродна–Тракелі. Сёлетні дэвіз пілігрымкі – “У дарозе навяртання да Марыі”.
Па дарозе традыцыйна запланаваны начлегі ў Азёрах, Астрыне, Забалаці і Пагародне.
Пілігрымка распачнецца 6 ліпеня святой Імшой у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў 9.00.
Галоўнай тэмай разважанняў у паломніцтве будуць 5 умоваў добрай споведзі.
Запісацца ў пілігрымку і атрымаць больш дакладную інфармацыю можна ў святароў горада Гродна.
(JM)
|