У мінскім касцёле св. Роха пройдзе канцэрт лютневай музыкі | Друк |
Анонсы
11.06.2015 11:55

13 чэрвеня ў мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы запрашаюцца аматары сярэднявечнай музыкі.

У 19.30 у святыні адбудзецца канцэрт лютневай музыкі, падчас якога прысутныя змогуць паслухаць творы К. Ф. Баха, І. Кванца, Л. Вівальдзі, В. Бакфарка і інш., якія музыкі выканаюць на лютнях.

Сваім майстэрствам ігры на лютні падзеляцца Ілля Кубліцкі, Анастасія Клюйко, Ірына Бусько і Арына Лештакова.

Уваход на канцэрт вольны.

(AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by