У магілёўскай катэдры адбудзецца Імша на распачацце служэння біскупа Аляксандра Яшэўскага | Друк |
Анонсы
16.06.2015 17:15

5 ліпеня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбудзецца ўрачыстая святая Імша на распачацце служэння біскупа Аляксандра Яшэўскага ў Магілёўскай частцы архідыяцэзіі.

Пачатак у 11.00.

Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага SDB дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Пасвячэнне новапрызначанага біскупа адбудзецца 27 чэрвеня ў 10.00 у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by