Грэка-каталіцкая парафія ў Брэсце запрашае на ўрачыстасці сваіх апекуноў |
| Друк | |
Анонсы
|
25.06.2015 11:02 |
Парафіяльнае свята грэка-каталіцкай парафіі Святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце адбудзецца 27-28 чэрвеня. Святыя апосталы Пётр і Андрэй — апекуны хрысціянскага Захаду і Усходу.
rПраграма: 27 чэрвеня, субота: свята Іконы Маці Божай Берасцейскай - 13.00 – святочная Боская Літургія ў гонар апекуноў парафіі
- 15.00 – братэрская агапа (абед)
28 чэрвеня, нядзеля - 13.00 – святочная Боская Літургія ў гонар святых Апосталаў Пятра, Паўла і Андрэя.
Па традыцыі на гэтае свята еднасці шчыра запрашаюцца вернікі, сябры і дабрадзеі парафіі.
Месца правядзення: Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі ў Брэсце (вул. Дворнікава, 63) Паводле svjazep.org, (AYU)
|