У семінарыі ў Гродне пройдуць рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» |
| Друк | |
Анонсы
|
23.07.2015 11:15 |
З 23 па 26 ліпеня, падчас летніх канікул, у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі “Распазнанне паклікання”. Семінарыя запрашае міністрантаў і хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, а таксама на цікавае разважанне над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі будуць мець магчымасць запытаць сябе ў сэрцы: “Да чаго мяне кліча Бог?”
Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з навучэнцамі і духоўнымі айцамі а таксама ўзбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы.
Адказны за рэкалекцыі кс. Валерый Быкоўскі.
Кантактны нумар +375 29 695 24 69 (velcom), тэл. семінарыі (8 0152) 77 02 34 . (AG)
|