У Тракелях пройдзе сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі |
| Друк | |
Анонсы
|
28.08.2015 01:17 |
29 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбудзецца V Дыяцэзіяльная сустрэча выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі.
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сардэчна запрашае прыняць удзел у сустрэчы.
Праграма
- 10.30 – прывітанне і агульная малітва
- 10.45 – канферэнцыя “Настаўнік у адносінах да выклікаў часу ў святле сучаснага навучання Каталіцкага Касцёла”
– перапынак на каву
– выстаўленне Святых Дароў
– Акт даверу Божай Маці новага навучальнага школьнага і акадэмічнага года
- 15.00 – прэзентацыя з канферэнцыяй на тэму правядзення працы аніматараў у калектывах дзяцей і падлеткаў
– перапынак на каву
- 16.30 – падвядзенне вынікаў і заканчэнне
(AG)
|