«Дзе Купалу хрысцілі?», альбо catholic.by запрашае ў Радашковічы на свята | Друк |
Анонсы
09.07.2015 17:30

Рэдакцыя catholic.by запрашае сваіх чытачоў нядзелю 12 ліпеня правесці ў мясціне, дзе ахрысцілі Янку Купалу. Гэта касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах (вул. Савецкая, 12). У планах: святая Імша, цікавыя выступы, народныя гульні і развучванне народных танцаў.

rПерадгісторыя:

7 ліпеня 1882 года нарадзіўся ў сям’і Луцэвічаў сын Янка, які потым стаў свету блізкаму і далёкаму вядомы як Янка Купала.

Нарадзіўся, то нарадзіўся, а вось дзе наш Янка хрысціўся?

Прывезлі яго татка і мамка хрысціць у радашковіцкі касцёл. Вось так і пачалася гісторыя збаўлення чалавека, які клікаў наш народ да волі ды праўды.

Пры гэтай нагодзе
у радашковіцкай гасподзе
ўлетку збіраемся,
ды з цікавым рукаемся!


rПраграма:

  • 10.00 — святая Імша
  • 11.00 — інфармацыйнае кола:
    Выступоўцы
    :
    • кс. Кірыл Бардонаў
    • рэдакцыя часопіса "Маладосць"
    • Язэп Янушкевіч (архівіст, археограф, пісьменнік)
    • Марыя Барткова ( Дзяржаўны музей імя Я. Купалы ў Мінску)
    • Аксана Ючкавіч (catholic.by) (магчымыя змены)
  • 11.40 — народныя гульні разам з Юліяй Бажок і музыкантамі (НАН РБ)
  • 12.00 — чытанне любімых вершаў Янкі Купалы (удзельнічаюць усе жадаючыя) і ўдзел у віктарыне ад Цэнтра славянскіх моў і культур (Мінск) (віктарына для самых малодшых)
  • 12.30 — пачастунак (каб танцаваць хацелася – а не млелася!)
  • 13.00 — зноў разам з Юліяй Бажок сабраныя развучваюць народныя танцы і танчаць
  • 13.30 — заключнае слова гаспадара парафіі (кс. Аляксандр Улас) да Гаспадара і гасцей.

 

(AYU)
 
© 2003-2024 Catholic.by