Узда запрашае на фестываль сям'і | Друк |
Анонсы
07.07.2015 10:19

 

Любоў і ўзаемаразуменне ў сям’і — гэта вялікае шчасце. Але адносіны і любоў неабходна дасканаліць. Цудоўнай нагодай для ўмацавання сям’і з’яўляюцца і розныя святы. Таму Таццяна і Мікалай Меляшкевічы запрашаюць на свята, прысвечанае сям’і, любові і вернасці. "Мы будзем вельмі рады сустрэчы, бо гэта нашае агульнае свята, таму што кожнае сужэнства з’яўляецца часткай вялікай хрысціянскай сям’і", - адзначаюць яны.

Фестываль адбудзецца 18 ліпеня ў касцёле Святога Крыжа ў г. Узда, вул. Камуністычная, 4.

Пачатак у 10 гадзін.

Рэгістрацыю можна прайсці тут»»

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 375 25 759 13 62; +37525-974-56-10+375 25 974 56 10 Мікалай і Таццяна.

(АлГ)


 
© 2003-2025 Catholic.by