Адпустовыя ўрачыстасці пройдуць у Мядзелі | Друк |
Анонсы
10.07.2015 12:33

15-16 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбудзецца адпустовая ўрачыстасць. Кармэліты босыя шчыра запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да супольнага святкавання і падзякі.

Праграма:

15 ліпеня

  • 18.00 — святая Імша ў касцёле і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай
  • 19.00 — набажэнства Крыжовага шляху на мядзельскай Кальварыі

16 ліпеня

  • 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле
  • 11.15 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 12.00 — урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць пробашч парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслаў Завальнюк


Пасля Імшы гурт «Laudans» з Мінска прадставіць канцэртную праграму.

А. Юрый Кулай OCD

 
© 2003-2025 Catholic.by